1. Избранные
12голосов

Нататкі для Абранага

Дзень добрый! Хачу ўнесці прапанову :) Зараз сутыкнуўся з сітуацыяй, калі шукаю сабе нешта, дадаю ў Абранае розныя аб'явы, але знайсці аптымальны варыянт не атрымліваецца, з усімі аб'явамі ёсць кампрамісы, на якія трэба будзе ісці калі збяруся купляць. І вось мая прапанова зрабіць нейкія нататкі на старонке абраных аб'яваў у профілі, каб можна было для сябе насупраць кожнай аб'явы зрабіць надпісы, патыпу "таргавацца да болю" ці "моцны проц - слабая відэакарта", нешта такое. На мой погляд, было б зручна, асабліва калі ідзе падбор нейкай складанай тэхнікі з вялікай колькасцю характэрыстык, як то смартфоны, камп'ютэры ці машыны. Напрыклад, напісаў прадаўцы нейкія пытанні па машыне, ён адказаў, што ня бітая не фарбаваная, едзе 200 і паліва не ўжывае, і можна гэтыя дадзеныя караценька дадаць у нататкі насупраць яго аб'явы ў Абраным. Нейкія такія думкі ў мяне, можа, разглядзіце прапанову :)
І ў чарговы раз падзякую за вашу працу, даўно карыстаюся сэрвісам і вельмі прыемна глядзець, як вы з цягам часу пашыраецеся і імпрувецеся ;)

1 комментарий
  • Ян
    Таксама было б зручна, калі былі б нататкі для прадаўцоў, на якіх я падпісаўся. Часта яны змяняюць нікі, ці ў іх 0 аб'яў. І тады ўжо не ведаеш, хто гэта быў і за што на яго падпісаўся.